Вы тут

Пётр Мамонаў трапіў у рэанімацыю з каранавірусам новага тыпу

Пётр Мамонаў / тэлеканал "Звезда"

Расійскі музыка і актор Пётр Мамонаў трапіў у рэанімацыю з каронавірусам новага тыпу, паведамляе РБК.

70-гадовы заснавальнік рок-гурта "Звуки Му" быў шпіталізаваны 5 дзён таму. 

"Яго стан ацэньваецца як цяжкі. Ён паступіў туды ў нядзелю [27 чэрвеня . — рэд.]. У яго была тэмпература, мы яе збілі. Калі пачалося паражэнне лёгкіх, мы ў тэрміновым парадку выклікалі хуткую. Паражэнне лёгкіх 87%, COVID пацвердзіўся", — расказала жонка Мамонава Вольга

2 гады таму Мамонаў перанёс інфаркт і дзве аперацыі на сэрцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.