Вы тут

Пятыя ўгодкі тэракту ў мінскім метро

На 11 красавіка прыпадаюць пятыя ўгодкі тэракту на станцыі "Кастрычніцкая" мінскага метро. Тады загінулі 15 чалавек, 387 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

У арганізацыі тэрарыстычнага акту абвінавацілі токара і электрыка з Віцебска Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Якая была іх мэта, невядома. Канавалаў і Кавалёў былі асуджаныя да смяротнай кары. У сакавіку 2012 года стала вядома, што іх смяротныя прысуды выкананыя.