Пятровіч: Спадзяемся, што дзякуючы Алексіевіч свет адкрые беларускую літаратуру

Пятровіч: Спадзяемся, што дзякуючы Алексіевіч свет адкрые беларускую літаратуру

Беларуская літаратура чакала Нобелеўскую прэмію яшчэ з таго часу, калі на яе былі вылучаныя Васіль Быкаў і Рыгор Барадулін. Так старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч пракаментаваў для Еўрарадыё Нобелеўскую прэмію па літаратуры, якую атрымала Святлана Алексіевіч.

Пятровіч: "Я думаю, што гэта прыцягне ўвагу да беларускай літаратуры ва ўсім свеце. І не толькі да той, якая ствараецца на рускай мове, але найперш да той, якая ствараецца па-беларуску".

На думку Пятровіча, цяпер можа з'явіцца больш перакладаў з беларускай літаратуры на іншыя мовы, і гэта паспрыяе вядомасці не толькі беларускай літаратуры, але і ўвогуле нашай краіны.

Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў павіншаваў не толькі Святлану Алексіевіч, але і ўсіх беларусаў з такой высокай прэміяй.

Фота: budzma.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі