Вы тут

Пясочны смерч пад Гомелем трапіў на відэа

Пясочны смерч пад Гомелем / Кадр з відэа

Пясочны смерч пад Гомелем знялі на відэа 12 чэрвеня відавочцы, пішуць "Моцныя навіны". Відэа было апублікаванае ў телеграм-канале "ЧП Беларусь".

Мяркуецца, што пясочныя смерчы ўсё часцей фіксуюцца ў Беларусі ў выніку пацяплення клімату. Асабліва часта іх назіраюць на паўднёвым усходзе краіны. Напрыклад, 9 чэрвеня відавочцы заўважылі такі смерч у Рэчыцы.