Пяць раёнаў Гомельшчыны пацярпелі ад моцнага ветру

Моцны вецер, які прайшоў па Гомельскай вобласці 11 чэрвеня, прынёс разбурэнні ў пяці раёнах: Лельчыцкім, Петрыкаўскім, Кастрычніцкім, Рэчыцкім і Жлобінскім. Як паведаміў БелаПАН, у выніку стыхіі былі абясточаныя 102 населеныя пункты. Да раніцы 12 чэрвеня электразабеспячэнне адноўлена амаль ва ўсіх вёсках.

Найбольш пацярпеў Лельчыцкі раён. Тут ветрам былі пашкоджаныя шыферныя дахі некалькіх фермаў і больш за дзесяць прыватных дамоў. Працягваюць паступаць звесткі і пра іншыя разбурэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі