Пяць чалавек атруціліся зразамі ў Брэсце

З 26 па 28 чэрвеня ў інфекцыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной бальніцы былі шпіталізаваны пяць чалавек, у тым ліку дзіця, з гастраэнтэрытам сярэдняй ступені цяжкасці, паводле папярэдніх звестак, інфекцыйнага паходжання.

Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Брэста і Брэсцкага раёна Генадзь Радчанка паведаміў, што на думку ўсіх шпіталізаваных, атручанне адбылося пасля ўжывання бульбяных зразаў, набытых ў кропках грамадскага харчавання ТАА "Файв Старз", перадае БелаПАН.

Усе хворыя цяпер знаходзяцца ў здавальняючым стане.

Па дадзеных выпадках праводзяць эпідэміялагічнае расследаванне і супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, правяраюць кухні дыска-бара "Планета Рок" і дзвюх кропак грамадскага харчавання "Салодкі куток" ТАА "Файв Старз", праводзяць лабараторныя даследаванні і абследаванне персаналу.

Фота: likar.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі