Пуцін перад прыездам у Беларусь: Мы ўсе можам так скокнуць, што мала не падасца

Пуцін перад прыездам у Беларусь: Мы ўсе можам так скокнуць, што мала не падасца

"Мы ўсе можам так скокнуць, што мала не падасца", — заявіў у сераду Уладзімір Пуцін. Расійскі прэзідэнт сустрэўся з байцом Хабібам Нурмагамедавым, які нядаўна выйграў тытул чэмпіёна UFC, перамог ірландца Конара Макгрэгара, а пасля ўчыніў бойку з яго спарынг-партнёрам.

"Унутры краіны мы адна вялікая сям'я, — гаварыў Пуцін спартсмену. — Але калі на нас нападаюць звонку, то не толькі ты — мы ўсе можам так скокнуць, што мала не падасца. Але лепш да гэтага не даводзіць".

Атрымалася, што расійскі прэзідэнт у чарговы раз пагразіў Захаду. Дарэчы, 12 кастрычніка ён прыедзе ў Магілёў, дзе будзе праходзіць V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Перад яго прыездам жыхароў горада палохаюць адстрэлам жывёл.

Пуцін перад прыездам у Беларусь: Мы ўсе можам так скокнуць, што мала не падасца
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі