Вы тут

Пуцін паляпаў у ладкі і ўпаў — не заўважыў чырвонага дыванка (відэа)

Reuters

Кур'ёзны выпадак адбыўся 10 траўня ў Сочы пасля хакейнага матчу, у якім удзельнічаў расійскі прэзідэнт. Уладзімір Пуцін гуляў за каманду "Легенд хакея" супраць зборнай Начной хакейнай лігі. Першыя выйгралі з лікам 14:7. Як адзначае meduza.io, Пуцін закінуў ад 8 да 10 шайбаў (па розных падліках) — ён не сустракаў супраціву абаронцаў.

Але самае цікавае адбылося пасля паядынку. Уладзімір Пуцін вырашыў прывітаць заўзятараў і паехаў па лёдзе уздоўж борціка. Паляпаў у ладкі і... упаў, бо не заўважыў чырвоны дыванок. Гэта адбылося так нечакана, што Валерый Каменскі і Вячаслаў Фецісаў не паспелі падхапіць прэзідэнта.