Пуцін: Крым мусіць быць пад моцным суверэнітэтам — значыць, пад расійскім

Выступ Уладзіміра Пуціна адбыўся 18 сакавіка перад дэпутатамі Дзярждумы, членамі Савета федэрацыі, кіраўнікамі рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Нагодай для выступу стаў зварот крымскага парламента і горада Севастопаля аб прыёме ў склад Расіі.



"Мы не маглі пакінуць жыхароў Крыма ў бядзе — гэта было б злачынствам", — заявіў кіраўнік Расіі. Пры гэтым Пуцін паведаміў, што ніякай расійскай інтэрвенцыі ў Крыме не было: Расія нібыта толькі ўзмацніла сваю вайсковую групоўку, але нават не дасягнула максімальнай колькасці — у 25 тысяч чалавек. Да таго ж, адзначыў Пуцін, у Крыме не было зроблена ніводнага стрэлу.



"Мы не хочам раздзелу Украіны. Што датычыць Крыма, то ён быў і застанецца і рускім, і ўкраінскім, і крымска-татарскім. Ён будзе, як было стагоддзямі, родным домам для многіх народаў. Але ён ніколі не будзе "бендэраўскім". Крым наш агульны набытак. Але ён мусіць знаходзіцца пад моцным, устойлівым суверэнітэтам, які, па факце, можа быць сёння толькі расійскім", — заявіў Уладзімір Пуцін.



Разам з тым, выступ расійскага кіраўніка быў скіраваны супраць Захаду і, у прыватнасці, ЗША: "Пасля падзення біпалярнай сістэмы на планеце не стала больш стабільнасці".

Потым Уладзімір Пуцін і кіраўніцтва самаабвешчанай Рэспублікі Крым падпісалі дакумент аб уваходжанні Крыма ў склад Расіі. У склад Расіі ўключаныя два новыя суб'екты — Рэспубліка Крым і горад Севастопаль.



Фота прэс-службы Крамля

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі