Пуцін даручыў стварыць музеі, прысвечаныя вайне з Украінай

Ратавальнікі разбіраюць завалы ва Умані, дзе расійская ракета трапіла ў жылы дом / Нацыянальная паліцыя Украіны
Ратавальнікі разбіраюць завалы ва Умані, дзе расійская ракета трапіла ў жылы дом / Нацыянальная паліцыя Украіны

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даручыў стварыць музеі, прысвечаныя вайне з Украінай. Пра гэта гаворыцца ў "пераліку даручэнняў па выніках сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскіх патрыятычных і моладзевых арганізацый". Гэтая сустрэча, нагадаем, адбылася 2 лютага, але даручэнні з'явіліся на сайце Крамля ўчора ўвечары.

Музей будзе не адзін, павінны з'явіцца рэгіянальныя, муніцыпальныя і нават школьныя экспазіцыі. Яны будуць прысвечаныя, як гаворыцца ў дакуменце, "падзеям спецыяльнай ваеннай аперацыі і подзвігам яе ўдзельнікаў". Напоўніць гэтыя музеі экспанатамі даручана Мінкультуры, Мінабароны і пошукавікам.

Да 30 снежня Уладзімір Пуцін чакае даклад аб выкананні гэтага даручэння.

Нагадаем, сёння ноччу расіяне нанеслі чарговы ракетны ўдар па Украіне. Адна з ракет трапіла ў шматпавярховы дом ва Умані. Амаль цалкам разбураны пад'езд. 27 з 46 кватэр цалкам знішчаныя. На 10 гадзін раніцы было вядома пра 10 загінулых. Усяго ў гэтым пад'ездзе пражывала, паводле папярэдніх звестак, 109 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі