Прызыўнік Зміцер Жалезнічэнка абвясціў у войску бестэрміновую галадоўку

25 студзеня гомельскі актывіст маладзёжнага дэмакратычнага руху Зміцер Жалезнічэнка аб'явіў бестэрміновую галадоўку. Нагадаем, у гэты дзень хлопца прызвалі на службу ў транспартныя войскі.

Адначасова набыў моц загад рэктара Гомельскага дзяржуніверсітэта аб адлічэнні Жалезнічэнкі з ВНУ.

Як Зміцер паспеў паведаміць перад адпраўкай у войска, ён пратэстуе супраць незаконнага прызыву. У дзень адпраўкі ён афіцыйна яшчэ меў статус студэнта. Апрача таго, Жалезнічэнка не прайшоў паўторную медкамісію. Паводле яго слоў, ён дрэнна сябе адчувае, у яго высокі ціск. Разам з тым, Зміцер запатрабаваў адправіць яго ў часць, дзе загады аддаваліся б на беларускай мове. Гэтага зроблена не было.

Скаргі на дзеянні вайсковага камісарыята актывіст паспеў адправіць 25 студзеня ў Міністэрства абароны Беларусі, Вярхоўны суд і іншыя інстанцыі. Жалезнічэнка мае намер не спыняць галадоўку, пакуль не будзе адменены яго прызыў у армію або пакуль яго не перавядуць у беларускамоўную часць.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі