Вы тут

Прызначаны новы кіраўнік "Беларусбанка"

Фота: bobruisk.org

Прызначаны новы кіраўнік "Беларусбанка". З 23 сакавіка пасаду старшыні праўлення зойме Віктар Ананіч. Такое рашэнне днямі на пазачарговым пасяджэнні прыняў назіральны савет, інфармуе сайт belarusbank.by. Больш за пяць гадоў Ананіч працаваў начальнікам Магілёўскага абласнога ўпраўлення "Беларусбанка", а раней быў дырэктарам бабруйскага філіяла.

Папярэдні старшыня праўлення "Беларусбанка" Сяргей Пісарык быў вызвалены ад пасады ў снежні 2016 года. Тады быў прызначаны выканаўца абавязкаў старшыні праўлення — Аляксандр Паліўка, намеснік старшыні праўлення гэтага банка.

Галоўнае

Выбар рэдакцыі