Прызначаная дата школьных іспытаў і выпускных баляў
Выпускныя іспыты за курс агульнаадукацыйнай школы сёлета пройдуць з 26 траўня па 6 чэрвеня. Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі 9 красавіка начальнік ўпраўлення адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкаму Зоя Хахлова. Па яе словах, сёлета вучэбны год для навучэнцаў усіх класаў завяршаецца 24 траўня. Выпускнікі 10-х класаў за курс агульнай базавай школы здаюць чатыры абавязковыя іспыты: беларуская мова (пісьмова), руская мова (пісьмова), матэматыка (пісьмова) і гісторыя Беларусі (вуснова).
За курс сярэдняй школы выпускнікі здаюць тры іспыты: беларуская або руская мова (пісьмова), матэматыка (пісьмова), трэці іспыт — на выбар навучэнца.
Школьнікі, якія навучаюцца ў класах эстэтычнай скіраванасці, здаюць таксама іспыты па адмысловых навучальных прадметах (не больш за два) з 19 па 23 траўня.
Па словах З.Хахловай, найбольш верагодна, выпускныя балі адбудуцца 7 чэрвеня. Адпаведны ліст накіраваны старшыні Мінгарвыканкаму Міхаілу Паўлаву, які і прыме канчатковае рашэнне аб правядзенні выпускных баляў.
БелаПАН