Вы тут

Прыватным лабараторыям Беларусі забароняць рабіць ПЛР-тэсты на COVID-19

Тэставанне на каронавірус / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Прыватныя лабараторыі пазбаўляюць права рабіць ПЛР-тэсты на COVID-19. Зрабіць такі тэст у недзяржаўным медцэнтры можна толькі да 30 траўня. Пасля — толькі ў дзяржаўных установах.

Гэта робіцца, як растлумачылі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя, "з мэтай аптымізацыі лабараторных ПЛР-даследаванняў і цэнтралізацыі назірання за пацыентамі на амбулаторным этапе".

Платны ПЛР-тэст для выезду за мяжу таксама можна будзе зрабіць у дзяржлабараторыях. Іх 53 па ўсёй краіне, нагадалі ў ведамстве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.