Прыватная спартовая школа плаціць падатак на прыбытак каля 2000 рублёў

Прыватная спартовая школа плаціць падатак на прыбытак каля 2000 рублёў

12 снежня Аляксандр Лукашэнка вызваліў дзяржаўныя арганізацыі фізічнай культуры і спорту ад падатку на прыбытак. Аднак прыватныя спартыўныя арганізацыі ўказ не закранае.

Атрымліваецца, што спартыўныя клубы і школы мала таго, што фінансуюцца за грошы з бюджэту, дык яшчэ і падаткі за ўвесь прыбытак плаціць не будуць, у тым ліку за здачу памяшканняў у арэнду.

Кіраўнік і галоўны трэнер дзіцячага хакейнага клуба "Пчолкі" Андрэй Зарубіцкі лічыць, што гэта пагаршае і без таго няроўную канкурэнцыю: "У нашай сітуацыі любая капейка будзе абкладацца падаткам. Падатак на прыбытак мы плацім па пастаяннай стаўцы 5%. У гэтым годзе максімальна мы плацілі 200 рублёў за месяц".

З
а год атрымліваецца ўяго каля дзвюх тысяч рублёў.

Галоўны бухгалтар спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву баскетбольнага клуба "Цмокі-Мінск" Вераніка Копка кажа, што такая дапамога вельмі важная. Зэканомленыя сродкі пойдуць на закупку экіпіроўкі і мэтавую падрыхтоўку навучэнцаў: "Наша стаўка падатку на прыбытак — 18%, аплачваем яго мы раз на год. Вось, у гэтым давялося заплаціць 35 тысяч рублёў. Гэта даволі вялікая сума, якую цяпер мы здолеем выдаткаваць на патрэбы клуба".

Прыватным арганізацыям, даводзіцца ісці на хітрыкі, каб пазбегнуць падвойнага падаткаабкладання. Напрыклад, спартовую форму закупляюць бацькі, тады гэта не абкладаецца падаткам і не з'яўляецца камерцыйным прыбыткам. Гэта не вельмі зручна, ды і бацькам лішнія клопаты. Але калі спартыўны клуб арганізуе аптовую закупку экіпіроўкі, ён абавязаны заплаціць падатак. Хоць аптовая закупка і выгадная спартыўным арганізацыям з-за зніжак з боку прадаўца, але пры такіх умовах даводзіцца ад іх адмаўляцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі