Прынцы Уільям і Гары таемна зняліся ў новых "Зорных войнах"
![Прынцы Уільям і Гары таемна зняліся ў новых "Зорных войнах"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pryncy-2604.jpg.webp?itok=v8orRxrv)
Прынцы Уільям і Гары наведалі здымачную пляцоўку "Зорных войнаў". Паведамляецца, што ганаровых гасцей сустракалі акцёры Дэйзі Рыдлі (Рэй), Джон Баега (Фін) і Марк Хэміл (Люк Скайуокер), а таксама Чубака.
Прынцы заявілі, што з'яўляюцца прыхільнікамі легендарнай кінасагі. Паводле непацверджанай інфармацыі, прадстаўнікі брытанскай каралеўскай сям'і прынялі ўдзел у здымках фільма, пераапранутыя ў штурмавікоў. Але нават калі прынцы і напраўду зняліся ў "Зорных войнах", апазнаць іх будзе немагчыма: іх твары будуць схаваныя пад маскамі штурмавікоў.
Выхад новай часткі "Зорных войнай" у кінапракат запланаваны на снежань 2017 года.