Вы тут

“Прыцягнута 11 мільярдаў інвестыцыяў” vs “Цяпер стыпендыі стала недастаткова”

На ўсебеларускім сходзе Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што за пяцігодку ў краіне адбылося шмат пазітыўных зменаў. Да прыкладу, упершыню за 20 гадоў колькасць жыхароў Беларусі пачала расці.

У мінулай пяцігодцы праведзена мадэрнізацыя базавых галін эканомікі. Асвоеная серыйная зборачная вытворчасць легкавых аўтамабіляў, выраблены самы буйны ў свеце кар’ерны самазвал грузападымальнасцю 450 тон”, — кажа кіраўнік дзяржавы.

Ён рапартуе, што за пяць гадоў павялічыўся і аб’ём замежных інвестыцыяў у эканоміку — у 2,5 раза і гэтак далей.

Еўрарадыё папрасіла людзей на вуліцы даць сваю ацэнку зменам у краіне за тыя самыя 5 гадоў.

Хлопец Віталі кажа, што ён не вельмі задаволены:

“У прынцыпе ніякіх зменаў у лепшы бок няма, абсалютны застой, ніякіх новых тэхналогіяў. Не адкрываецца ніякіх новых бізнесаў. Узровень жыцця, асабліва апошнія два гады, падае. У людзей няма аптымізму”.

Дзіўнавата параўноўвае ўзровень жыцця Алена:

“Адносна іншых краінаў, можа і лепшым стаў, але адносна таго, як было 5 гадоў таму, на маім заробку адбілася ў горшы бок”.

Не задаволеная зменамі і выпадковая пенсіянерка:

“Відаць, нашмат бяднейшымі сталі. Нават калі параўноўваць пенсію, дык мы ледзь канцы з канцамі зводзім”.

Пра тое, як складана жыць на стыпендыю, дзеліцца студэнтка:

“Падаецца, што ўзровень стаў нашмат лепшым. Вулачкі прыгожыя сталі, — але падумаўшы, дадае. — Кошты пакрысе растуць, а заробкі амаль не змяняюцца. Увогуле простаму чалавеку стала цяжэй жыць на тое, што ён зарабляе. Я вось студэнтка. Раней мне стыпендыі хапала і бацькі дапамагалі — можна было жыць. А цяпер і стыпендыя, і падпрацоўваеш, і недастаткова”.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі