Вы тут

Пры замене ліфтаў у Мінску ўсталёўваюць відэакамеры

Ліфт пад кантролем / eurovideo.by

Пры замене ліфтаў у шматпавярховых жылых дамах у Мінску ўсталёўваюць відэакамеры. Пра гэта minsknews.by расказала начальнік аддзела капрамонту жыллёвага фонду Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Кацярына Казак. Паводле яе слоў, адбываецца гэта ў апошнія гады. Сцвярджаецца, што відэаназіранне дапаможа "выяўляць факты вандалізму і іншых супрацьпраўных дзеянняў". У машынным аддзяленні размяшчаецца мадэм, а запіс транслюецца на маніторы камп'ютараў абслугоўваючых арганізацый ("Белліфт" і "Ліфтсэрвіс").

Не ўсе відэакамеры, усталяваныя ў 2018-2020 гадах, падключаны. Гэтыя працы спадзяюцца скончыць да канца года.

У 2022 годзе ў сталіцы плануецца замяніць 440 ліфтаў. На гэтыя мэты з бюджэту выдаткавана больш за 28 мільёнаў рублёў.

minsknews.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.