Пры пажары на Гродзеншчыне загінулі бацька і сын

Пры пажары на Гродзеншчыне загінулі бацька і сын

Трагічнае здарэнне адбылося ў ноч на 25 снежня, паведамляе прэс-служба МНС. Ратавальнікам затэлефанаваў жыхар вёскі Шэмбелеўцы Гродзенскага раёна. Ён паведаміў пра пажар у суседскім доме. Мужчына выказаў здагадку, што ў доме могуць быць людзі.

на месцы выкліку ратавальнікі пабачылі, што прыватны драўляны трохпакаёвы дом гарыць адкрытым полымем. Дом належыць 79-гадоваму пенсіянеру, які пражываў з 41-гадовым сынам. Напярэдадні здарэння іх наведвала дачка гаспадара: жанчына павіншавала сваякоў з надыходзячым Раством і неўзабаве з'ехала да сябе ў горад.

Змагаючыся з пажарам, ратавальнікі шукалі людзей. Пад абвалам яны знайшлі абгарэлае цела сына гаспадара, а праз некалькі хвілін — і самога пенсіянера.

Агонь знішчыў дах і перакрыцце, пашкодзіў сцены дома.

Прычына пажару высвятляецца. Асноўнай версіяй пажару называюць неасцярожнасць пры курэнні. Акалічнасці здарэння высвятляюць спецыялісты РАУС і следчага камітэта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі