Протаіерэй Сяргей Лепін: Я не прыйшоў у Курапаты, бо не атрымаў дабраславення

Протаіерэй Сяргей Лепін: Я не прыйшоў у Курапаты, бо не атрымаў дабраславення

Протаіерэй Сяргей Лепін, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы патлумачыў, з якой прычыны ён не наведваў жалобную акцыю “Ноч расстраляных паэтаў”. Яго запрашалі арганізатары мерапрыемства, аднак Сяргея Лепіна ў ноч з 29 на 30 кастрычніка не было ні сярод выступоўцаў, ні сярод наведнікаў.

У інтэрв’ю Радыё Свабода ён адзначыў, што праваслаўная царква гатовая ўдзельнічаць у розных імпрэзах, незалежна ад таго, хто іх ладзіць.

“Вы пазвалі мяне — я прыйшоў. Нас і БРСМ калі запрашае, мы прыходзім. І казакі запрашаюць. З’явяцца беларускія каўбоі — мы да каўбояў таксама будзем прыходзіць. Завіце, каўбоі. Я звычайна нікому не адмаўляю”, — сказаў святар.

Пры гэтым Лепін пацвердзіў, што яго запрашалі і на “Ноч расстраляных паэтаў”.

“Мяне звалі на “Ноч расстраляных паэтаў”. Я не прыйшоў, бо мне не ўдалося атрымаць дабраславенне ад майго кіраўніцтва”, — сказаў Лепін.

Разам з тым протаіерэй адзначыў, што неаднаразова бываў у Курапатах. Ён лічыць, што “ў тым ці іншым пакаленні рэпрэсаваныя сваякі ёсць у кожнага беларуса”, незалежна ад таго, ведае ён пра гэта ці не.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі