Канструктар LEGO выклікае ў дзіцяці агрэсію. Пра гэта заявіў протаіерэй Фёдар Поўны ў эфіры дзяржТВ.
Паводле яго слоў, гэтыя цацкі могуць навучыць нянавісці і злосці. Ён прапанаваў татам самастойна вырабіць "цацачных воінаў", якія дапамогуць выхаваць у сынах "смеласць, адвагу і мужнасць".
Дарэчы, у самой кампаніі дзейнічае строгая палітыка, якая забараняе ім вырабляць цацкі, якія паказваюць сілавыя структуры і рэальныя баявыя дзеянні.