Вы тут

Прэзідэнт ЗША абвясціў, што забіты лідар “Ісламскай дзяржавы”

AFP/Getty

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што амерыканскія вайскоўцы забілі лідара групоўкі “Ісламская дзяржава” аль-Багдадзі. Такую заяву Трамп зрабіў падчас афіцыйнага тэлезвароту, перадае Бі-бі-сі.

Аль-Багдадзі быў мэтай нумар адзін для амерыканскіх вайскоўцаў. Калі вызначылі яго месцазнаходжанне, то 11 дзяцей, якія знаходзіліся ў тым самым доме, былі выведзеныя з будынка.

Пасля паветранага ўдару Багдадзі спрабаваў уцячы праз падземны тунель, але безвынікова. Ён узарваў сябе разам з яшчэ трыма дзецьмі, паведаміў Трамп. Паветраны ўдар прыпаў на тэрыторыю прыкладна ў 5 км ад мяжы Турцыі і Сірыі —  блізка да раёна, які пасля ўварвання турэцкага войска перайшоў пад патруляванне расіян.

Аль-Багдадзі перастаў з’яўляцца на публіцы з 2014 года. З тых часоў неаднаразова заяўлялі, што ён паранены або забіты.