Вы тут

Прэзідэнт Турцыі параіў прэзідэнту Францыі праверыць мазгі

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган / Reuters

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Тайп Эрдаган заявіў у адрас свайго калегі — прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрон, што таму варта праверыць ці жывы ў яго мозг, паведамляе Reuters:

"Паслухайце, містэр Макрон, я кажу вам з Турцыі, але я вам магу яшчэ раз паўтарыць гэта і на пасяджэнні НАТА. У першую чаргу праверце не памёр ці ваш уласны мозг", - заявіў Эрдаган.

Прэзідэнт Турцыі так адрэагаваў на словы французскага прэзідэнта аб тым, што НАТА страціў усякую здольнасць каардынаваць дзеянні ўдзельнікаў. Макрон заявіў, што ў НАТА "памёр мозг". Гэтыя словы былі звязаны з тым, што Турцыя ўвяла войскі на поўнач Сірыі — у тыя рэгіёны, адкуль раней былі выведзены салдаты ЗША.

У сувязі з заявай Эрдагана турэцкі пасол у Парыжы будзе выкліканы ў французскі МЗС.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.