Прэзентацыя на Еўрарадыё: “Как Есенин” ад гурта Happy Face (аўдыё)

Маладзечанскі гурт Happy Face прэзентуе чарговы сінгл-прадвеснік новага альбома. Трэк “Как Есенин” музыкі лічаць адным з самых паспяховых на будучым дыску, але зусім не падобным на ўсе астатнія трэкі.

“Проста мне вельмі падабаецца творчасць Ясеніна, — кажа вакаліст і басіст гурта Аляксей “Мумрык” Цецін. — Але я не хацеў рабіць так, як усе робяць: узяць яго верш і праспяваць. Тым не менш, неяк адзначыць Ясеніна ў нашай творчасці хацелася. Калі напісалася гэтая песня, то ў нас не ўзнікла нават пытання, як яе назваць. Яна, натуральна, не пра паэта, яго імя там проста згадваецца, але такім чынам мы адзначылі, ушанавалі яго персону”.

Як і папярэдні сінгл Ягнята-хаки, “Как Есенин” трапіць на наступны альбом Happy Face. Матэрыял дыска ужо цалкам гатовы, але на яго выданне традыцыйна не хапае грошай. Цяпер музыкі шукаюць варыянты выдачы рэлізу і пакуль не называюць ніякіх дакладных дат. А адпаведна, не выключана, што да паўнафатматніка можа з’явіцца і яшчэ адзін сінгл.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі