Прэтэндэнты ў кандыдаты адкажуць за дзеянні сваіх ініцыятыўных груп

На сёлетніх выбарах упершыню дзейнічае папраўка ў выбарчы кодэкс, згодна з якой пакараць за парушэнні выбарчага заканадаўства змогуць не толькі кандыдата ў дэпутаты, але і прэтэндэнта ў кандыдаты. Пра гэта ў гутарцы з Еўрарадыё распавёў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік. Паводле яго слоў, раней караць можна было толькі зарэгістраваных кандыдатаў.

“Прадугледжана, што калі дапусцілі парушэнні ў працэсе вылучэння самі вылучэнцы, то папярэджваюць іх, калі дапусцілі парушэнні чальцы ініцыятыўнай групы, то папярэджваецца ініцыятыўная група”.


Па словах Лазавіка, другое папярэджанне ці то вылучэнца, ці то ініцыятыўнай групы можа стаць падставай для адмовы ў рэгістрацыі.

Нагадаем, сёння апошні дзень падачы дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі