Прэс-служба "Чэлсі" лічыць, што галоўны трэнер БАТЭ нарадзіўся ў Сербіі

Прэс-служба "Чэлсі" лічыць, што галоўны трэнер БАТЭ нарадзіўся ў Сербіі

Прэс-служба "Чэлсі" на афіцыйным сайце клуба змясціла вялікі матэрыял, прысвечаны выступленням у еўракубках ФК БАТЭ. У ім яна сцвярджае, што "трэнер з Сербіі Аляксей Бага яшчэ ніколі не супрацьстаяў "Чэлсі". Цікава, дзе яны адшукалі такую інфармацыю. Насамрэч Бага нарадзіўся ў Барысаве. Яму 37 гадоў. Галоўным трэнерам каманды ён стаў у 2018 годзе.

Матч групавога раўнда футбольнай Лігі Еўропы пройдзе ў чацвер, 25 кастрычніка, у Лондане на стадыёне "Стэмфард Брыдж". Ён пачнецца а 22-й гадзіне паводле беларускага часу. Пасля двух тураў "Чэлсі" — лідар групы, у яго 6 ачкоў, БАТЭ і ПАОК маюць па 3 ачкі, у венгерскага "Відзі" ачкоў няма.

Прэс-служба "Чэлсі" лічыць, што галоўны трэнер БАТЭ нарадзіўся ў Сербіі
Фота: chelseafc.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі