Прэм'ера: гурт "Стары Пінск" з песняй "Разам"

Прэм'ера: гурт "Стары Пінск" з песняй "Разам"

У рэдакцыю Еўрарадыё напісаў гурт "Стары Пінск" з Пінска, як не складана здагадацца. Музыкі кажуць, што не маглі заставацца ўбаку ад падзей, якія адбываюцца цяпер у Беларусі, таму запісалі песню "Разам". Пра тое, што перамагчы хлусню і зло магчыма толькі талакой.

Каманду складаюць музыкі, якія граюць на пінскіх вяселлях і карпаратывах. 

Мы паслухалі, і нам песня "Разам" спадабалася. Прыпеў увогуле запамінаецца з першага разу. Таму мы змантавалі да яе відэашэраг з кадрамі цяперашніх і колішніх падзей у краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі