Прэм'ер-міністр Сідорскі адзначае дзень народзінаў на працоўным месцы

Дзень народзінаў адзначае прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. У пятніцу яму споўнілася 55 гадоў.
Першым Сідорскага павіншаваў яго расійскі калега Ўладзімір Пуцін. Ён адзначыў "актыўную жыццёвую пазіцыю, мэтанакіраванасць і высокі прафесіяналізм" беларускага прэм'ера, які паспяхова вырашае задачы, "што стаяць перад урадам Беларусі ў эканамічнай, сацыяльнай, гуманітарнай і іншых галінах", — інфармуе "Інтэрфакс".

Як паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар прэм’ера Аляксандр Цімашэнка, кіраўнік беларускага ўраду адзначае свой дзень народзінаў у працоўным рэжыме:

“Віншаванняў шмат. Яны прыходзяць як ад асобных прадпрыемстваў, так і ад амбасадаў і прэм’ер-міністраў замежных краін”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі