Прэм'ер-міністр Фінляндыі — супраць ЧС-2021 па хакеі ў Мінску

Санна Марын супраць ЧС-2021 па хакеі ў Мінску
Санна Марын супраць ЧС-2021 па хакеі ў Мінску

Прэм'ер-міністр Фінляндыі Санна Марын выказалася аб правядзенні чэмпіяната свету па хакеі 2021 года Беларусі. Яна за тое, каб перанесці групу А чэмпіяната, якая павінна гуляць у Мінску, у іншую краіну.

"Я лічу, ЧС-2021 не павінен праводзіцца ў Мінску. Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі вельмі сур'ёзная. Адбыліся гвалтоўныя арышты грамадзян, якія хацелі рэалізаваць сваё выбарчае права. Гэта вельмі сур'ёзная сітуацыя. Яна патрабуе вырашэння, і да яе трэба ставіцца належным чынам", — сказала Марын.

"Асабіста я б не стала праводзіць там спаборніцтвы. Але гэта не пытанне ўрада Фінляндыі", — дадала прэм'ер-міністр Фінляндыі.

Фінляндыя паслядоўна выступае за перанос чэмпіяната свету па хакеі-2021 з Мінска. Перад Новым годам у гэтым ключы выказаўся фінскі палітык Калерва Кумала, які цяпер займае пасаду віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакея:

"Паступова гуляць у Беларусі стала немагчыма. Я настойваў на гэтым ужо даўно. Першапачаткова я быў адзін, затым мяне падтрымаў датчанін. Паступова ціск стаў нарастаць. Фазель павінен сказаць Лукашэнку праўду: чэмпіянат свету на тэрыторыі Беларусі немагчымы".

Кіраўнік ІІХФ Рэнэ Фазель у бліжэйшы час мае намер прыехаць у Мінск, каб пагаварыць з Аляксандрам Лукашэнкам пра перанос чэмпіяната свету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі