Прэм'ер Кабякоў распавёў, ад чаго залежыць заробак на прадпрыемствах

Заробкі і вытворчасць на прадпрыемствах Беларусі знаходзіцца ў прамой залежнасці ад разгрузкі складоў і зніжэння аб'ёмаў дэбіторскай (найперш знешняй) запазычанасці. Пра гэта 17 лютага на паседжанні Савета міністраў заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў.

Як інфармуе БЕЛТА, урад вызначыў 106 найважнейшых прадпрыемстваў. Іх фінансавы стан аналізуецца ў "ручным рэжыме". Паводле слоў Кабякова, робіцца ўсё магчымае, "каб прадпрыемствы маглі ўздыхнуць свабодна".

Прэм'ер адзначыў, што ў будучым не павінна быць павелічэння крэдытавання на вытворчасць "пад склад" і на ўзрастанне дэбіторскай запазычанасці. "Вытворчасць і заробак знаходзяцца ў прамой залежнасці ад разгрузкі складоў і зніжэння аб'ёмаў дэбіторскай, найперш знешняй, запазычанасці... Фінансаваць прадпраемствы дзеля вытворчасці на склад ніхто не будзе", — сказаў Андрэй Кабякоў.

Прадпрыемствы павінны шукаць рынкі збыту сваёй прадукцыі і займацца пытаннямі вяртання пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці. Такую задачу паставіў ім прэм'ер-міністр.  

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі