Праязныя на 30 і 75 хвілін з'явяцца ў Мінску

Праязныя на 30 і 75 хвілін з'явяцца ў Мінску

Праязныя на 30 і 75 хвілінаў з'явяцца ў Мінску, перадае тэлеканал СТБ. 

Каштаваць яны будуць 1 і 2 рублі адпаведна. За аплачаны час пасажыр зможа карыстацца любымі відамі наземнага грамадскага транспарту без абмежавання колькасці перасадак. 

Апошнія дэталі новаўвядзення яшчэ распрацоўваюцца. Але мінчукі ўжо могуць выказаць сваё стаўленне да ідэі ў апытанцы на сайце Мінгарвыканкама. Па стане на 19:00 15 траўня ідэю падтрымліваюць болш за 60% удзельнікаў апытанкі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі