Праваслаўныя і каталікі адзначаюць Вербніцу

Гэтае свята з’яўяецца напамінам пра той момант, калі Ісус Хрыстос прыйшоў у Ерусалім, дзе яго ўрачыста сустрэлі. Паводле Евангелля, людзі віталі Госпада пальмавымі галінкамі, адсюль адна з назваў свята ў католікаў — Пальмавая нядзеля. Пазней у часе святкаванняў пальмавыя галінкі сімвалічна замянілі на вярбу, таму ў народзе замацавалася яшчэ адна назва — Вербная нядзеля, або Вербніца.



Вербніцу адзначаюць за тыдзень да Вялікадня, які сёлета таксама супаў па часе ў хрысціян усіх канфесій. У Беларусі ў гэты дзень вернікі нясуць у храмы галінкі вярбы, як сімвал сустрэчы з нябачным Хрыстом. Асвячэнне вярбы адбываецца напярэдадні свята, у часе ўсяночнага набажэнства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі