Праваабаронца Валерый Шчукін бараніў ад міліцыі наклад незалежнай газеты

Частка накладу газеты "Віцебскі кур'ер М" затрымала міліцыя ў Віцебску. Яго вёз са Смаленску, дзе была надрукаваная газета, на рэйсавым аўтобусе праваабаронца Валерый Шчукін.  Аўтобус суправаджала машына з міліцыяй, а на першым жа прыпынку ў абласным цэнтры міліцыянты канфіскавалі ў Шчукіна газеты. Падчас канфлікту з праваахоўнікамі Валерыю Шчукіну стала кепска, у яго падняўся ціск, "хуткая" адвезла яго ў бальніцу.

Паводле словаў праваабаронцы, газета "Віцебскі кур'ер М" афіцыйна зарэгістраваная, таму падставаў для канфіскацыі накладу не было. Шчукін мяркуе, што ўладам мог не спадабацца яго артыкул, надрукаваны ў гэтым нумары выдання.

Як паведамляе БелаПАН, міліцыянты складаюць пратакол за парушэнне ўстаноўленага парадку рассылкі абавязковых бясплатных асобнікаў перыядычных выданняў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі