Пракурор просіць для мінчука, якога параніў міліцыянер, 3 гады зняволення

Пракурор просіць для мінчука, якога параніў міліцыянер, 3 гады зняволення

Пракурор просіць для мінчука, якога параніў міліцыянер, 3 гады зняволення, інфармуе Радыё Свабода. Гучны працэс праходзіць у Маскоўскім судзе сталіцы. 29-гадовы Андрэй Гаўраш сваёй віны не прызнае.

Суд пачаўся 27 ліпеня. Гаўраша абвінавачваць у нападзе на сяржанта міліцыі Руслана Салаўёва. Здарэнне адбылося ў навагоднюю ноч. У кватэры мінчука, працаўніка завода “Керамін”, кампанія адзначала свята. Нехта з суседзяў патэлефанаваў у міліцыю і паскардзіўся на шум. Па версіі міліцыянера, мужчына, які адчыніў дзверы, неадэкватна адрэагаваў на просьбу знізіць гучнасць музыкі, нібыта, нанёс удар, спрабаваў адабраць пісталет. Праваахоўнік пачаў страляць, Гаўраш атрымаў два кулявыя раненні, працяглы час лячыўся. Салаўёў папрасіў суд прызначыць крыўдзіцелю пакаранне ў выглядзе абмежавання, а не пазбаўлення волі.

Прысуд будзе агучаны 1 жніўня.

Пракурор просіць для мінчука, якога параніў міліцыянер, 3 гады зняволення
Руслан Салаўёў у зале суда.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі