Мінчук, у якога на Новы год страляў міліцыянт, даў паказанні ў судзе

Мінчук, у якога на Новы год страляў міліцыянт, даў паказанні ў судзе

У судзе Маскоўскага раёна Мінска працягваецца разгляд рэзананснай справы: міліцыянт, што прыехаў супакойваць п'яную кампанію, стрэліў у мужчыну, які быццам бы напаў на яго на лесвічнай пляцоўцы. 27 ліпеня суддзя слухаў пацярпелага — супрацоўніка міліцыі Руслана Салаўёва. А 28 лютага паказанні даваў абвінавачаны — 29-гадовы працаўнік завода "Керамін" Андрэй Гаўрош.

Пасля інцыдэнта Гаўрош доўгі час правёў у лякарні, таму спачатку суддзя пацікавілася, ці можа ён даваць паказанні стоячы. Ён пагадзіўся, піша TUT.by.

Па словах абвінавачанага, Новы год у яго кварэты адзначала восем чалавек. Ужывалі алкагольныя напоі, была гарэлка. Усяго набылі восем бутэлек, з якіх сам ён выпіў крыху менш за на бутэльку. Агляд пасля здарэння паказаў у яго ў крыві 1,88 праміле алкаголю. 

Пасля шасці гадзін раніцы нехта пазваніў у дамафон. Далей Андрэй Гаўрош выкладае сваю версію канфлікта з міліцыянтам:

Мінчук, у якога на Новы год страляў міліцыянт, даў паказанні ў судзе

"Па лесвіцы падняўся супрацоўнік міліцыі, прадставіўся, сказаў, што на нас паступіла скарга. Я адказаў: "У нас няма ніякага шуму" — і запытаўся, хто скардзіцца. Ён адказаў што яму нельга распавядаць пра гэта. Я зрабіў да яго крок і стаў левай рукой паказваць наверх, таму што суседзі з тамбура не маглі паскардзіцца. Палез па тэлефон — і ў гэты момант ён ударыў мяне рукой па целе. Я стаў плячыма падаць у тамбур, каб выстаяць на месцы, схапіўся за супрацоўніка. А потым я выштурхнуў яго з тамбура, ён адышоў на два крокі, я зноў палез у кішэню па тэлефон — і ў гэты момант пачуўся стрэл, хлапок. Адразу не зразумеў, што гэта было. Сталі падкошвацца ногі, упаў. Памятаю, як на лесвіцы каля ліфта знаходзіўся супрацоўнік міліцыі. У гэты момант пачуў крыкі: "Выклікайце хуткую!". Далей не памятаю".

На аперацыйным стале Андрэй Гаўрош ненадоўга прыйшоў у прытомнасць, убачыў параненую нагу. На наступны дзень лекары паведамілі, што куля таксама трапіла ў спіну. У ваенным шпіталі ён прабыў 17 дзён, пасля яго перавялі ў СІЗА. А пакуль ён ляжаў у шпіталі, ЖЭС за шум у навагоднюю ноч аштрафаваў яго на 350 рублёў. Ён з гэтым рашэннем не пагадзіўся, абскардзіў, але чыноўнікі яго довадаў не пачулі.

— Вы спрабавалі завалодаць зброяй супрацоўніка міліцыі? — пытаецца пракурор.
— Не, я не бачыў пісталет, — адказвае Гаўрош.
— Вы наносілі яму ўдары?
— Калі выштурхваў з тамбура, можа, і так.
— Білі Яго галавой аб ліфт? —
працягвае допыт дзяржабвінаваўца.
— Я — не.
— Хапалі за шыю?
— Не.
— Як можаце патлумачыць, што пацярпеламу нанесены цялесныя пашкоджанні: ЧМТ, сатрасеньне мозгу?
— Магу толькі выказаць здагадку.
— Ці ёсць у пацярпелага падставы вас агаворваць?
— Не магу патлумачыць.

Міліцыянт Руслан Салаўёў яшчэ ў першы дзень працэса заявіў, што не будзе спаганяць з абвінавачанага маральную шкоду, але просіць аплаціць 87 рублёў за сапсаванае форменнае абмундзіраванне.

— Як вы ставіцеся да таго, што ўчора пацярпелы прад'явіў пазоў на 87 рублёў за сапсаванае форменнае абмундзіраванне? — запытаўся пракурор.

Павісла паўза. Абвінавачаны падумаў і адказаў:

— Не прызнаю, але гатовы аплаціць.

Напачатку судовага працэсу Андрэй Гаўрош заявіў, што віну не прызнае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі