Пракурор паказаў журналісту раздрукоўкі яго званкоў на замежнае радыё

Сёння гродзенскі журналіст Ян Роман быў выкліканы ў Ленінскую пракуратуру Гродна на тлумачальную размову. Вось што ён распавёў Еўрарадыё пра размову з намеснікам пракурора Ленінскага раёна горада Аляксандрам Абрамовічам:

“Некалькі месяцаў таму я атрымаў пракурорскае папярэджанне за дзейнасць без акрэдытацыі на замежную радыёстанцыю. А сёння яны мне прад’явілі некалькі раздруковак маіх тэлефонных размоваў з журналістамі Радыё Рацыя.

І пракурор сцвярджае, што атрымаў матэрыялы з абласной пракуратуры для праверкі”.


У пракуратуры сцвярджаюць, што з дапамогай нейкіх “камп’ютарных спецыялістаў, якія валодаюць пэўнымі тэхналогіямі”, было высветлена, што на радыё гучаў голас Романа.

Журналіст патлумачыў, што як грамадзянін Беларусі, згодна з Канстытуцыяй, мае права распаўсюджваць інфармацыю. Таксама ён адмовіўся сведчыць супраць сябе.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі