Пракуратура не бачыць парушэння ў забранні дзяцей у маці, якая потым павесілася

Пракуратура не бачыць парушэння ў забранні дзяцей у маці, якая потым павесілася

Пракуратура Гродзенскай вобласці праверыла выпадак у Воранаўскім раёне, дзе 30-гадовая шматдзетная маці павесілася 7 лютага пасля таго, як у яе забралі дзяцей. Пракуроры прыйшлі да высновы, што для забірання дзяцей былі бясспрэчныя законныя падставы, піша "Гродзенская праўда".

Пракурорская праверка прыйшла да высноваў, што ўмовы, у якіх пражывалі дзеці, "уяўлялі рэальную і непасрэдную пагрозу іх жыццю і здароўю, з прычыны чаго правы і законныя інтарэсы чацвярых малалетніх груба парушаліся". Пракуратура заяўляе, што адсутнічаў належны догляд дзяцей, парушаліся сацыяльныя нормы і правілы, у тым ліку правілы гігіены, а парады медыкаў ігнараваліся. 

На думку пракурорскіх работнікаў, СМІ, якія пісалі ў абарону бацькоў, перакруцілі карціну. "Распаўсюджаныя ў некаторых сродках масавай інфармацыі звесткі пра дабрабыт і дастатак у гэтай сямʼі, пра станоўчыя характарыстыкі бацькоў, пра іх належны клопат пра дзяцей не адпавядаюць рэальнасці і могуць пацягнуць ненаўмысную дыскрэдытацыю аўтарытэту дзяржаўных органаў", — лічаць у пракуратуры. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі