Аднавілі крымінальную справу на брэсцкага блогера Кабанава

Аднавілі крымінальную справу на брэсцкага блогера Кабанава

На падставе пастановы пракуратуры Брэсцкай вобласці Следчы камітэт аднавіў крымінальную справу на блогера і экалагічнага актывіста Аляксандра Кабанава. Пра гэта ён сам паведаміў у Фэйсбуку.

Актывіста падазраюць у прысваенні і растраце больш як 400 рублёў. Гэтыя грошы ён атрымаў ад жыхароў дома, у якім жыве.

На пачатку ліпеня Бярозаўскі аддзел Следчага камітэту закрыў яе за адсутнасцю складу злачынства, піша праваабарончы сайт "Вясна". 

Крымінальную справу на Кабанава пачалі ў сакавіку. Тады следчыя заяўлялі, быццам у 2017 годзе Кабанаў атрымаў ад жыхароў дома, у якім жыве, грошы на дзяржаўную рэгістрацыю таварыства ўласнікаў і выраб праектнай дакументацыі на будаўніцтва сутарэнняў. А потым гэтыя грошы, больш за 400 рублёў, нібыта забраў сабе. 

Сам блогер тлумачыў, што пэўны час ён быў старшынёй таварыства ўласнікаў і ад кожнай кватэры ў месяц яму плацілі заробак па 2 рублі — так і ўтварылася названая сума.

Аляксандр Кабанаў разам з Сяргеем Пятрухіным набылі вядомасць праз Youtube-канал "Народны рэпарцёр". У сваіх відэароліках яны распавядаюць будаўніцтва акумулятарнага завода "АйПауэр" пад Брэстам, агітуюць за збор подпісаў за адстаўку чыноўнікаў, што міліцыя і суд палічылі несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам, ды інш.

Сёлета Кабанаў хацеў вылучыцца кандыдытам у дэпутаты парламента, але не быў зарэгістраваны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі