Прайшло анлайн-святкаванне Дня Волі
![Анлайн-святкаванне Дня Волі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-03/anl.jpg.webp?itok=gUWE9N9t)
Анлайн-святкаванне Дня Волі / Bnr106.info
25 сакавіка прайшло анлайн-святкаванне Дня Волі. У ім было шмат беларускай музыкі ў жывым выкананні, гістарычных цікавостак, абмеркавання сучаснай культуры і будучыні, пра якую мы марым.
Вядоўцы мерапрыемства — Ліза Ветрава і Дзяніс Дудзінскі. На канцэрце выступілі гурты J:mors, Naviband, Šuma, Nochy, Dzieciuki і Volski.
25 сакавіка 1918-га была абвешчаная дзяржаўная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларусы ў гэты дзень упершыню на ўвесь свет заявілі: мы ёсць, у нас ёсць свая зямля і права будаваць сваю будучыню.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.