Пракапеня папрасіў Лукашэнку ўважліва выбіраць міністра лічбавай эканомікі

Пракапеня папрасіў Лукашэнку ўважліва выбіраць міністра лічбавай эканомікі

Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду зноў разгледзець пытанне пра стварэнне Міністэрства лічбавай эканомікі. У другім квартале 2019 года ўрад павінен прыняць рашэнне, ці патрэбная Беларусі такая структура. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў падчас візіту ў Парк высокіх тэхналогіяй 12 красавіка, інфармуе БЕЛТА. 

Прапанова стварыць Міністэрства лічбавай эканомікі была агучаная яшчэ год таму. Тады Лукашэнка паведамляў, што прадпрымальнікі гатовыя самі фінансаваць працу гэтага ведамства. 

Цяпер пра ідэю такога міністэрства нагадаў заснавальнік інвестыцыйнай кампаніі VP Capital Віктар Пракапеня. Ён лічыць, што такое ведамства магло б стаць своеасаблівым цэнтральным штабам і кіраваць усімі працэсамі інфарматызацыі ў краіне. Цяпер жа, адзначыў бізнэсовец, гэтым займаецца Адміністрацыя Парку высокіх тэхналогій, аднак гэта не зусім правільна, бо ў ПВТ працуюць прыватныя структуры.

Лукашэнка прыязна паставіўся да прапановы. "Калі атрымаецца, не ламаючы структуру ўрада, ўмантаваць міністэрства лічбавай эканомікі як пласт для развіцця дзяржавы, мы гэта зробім", — паабяцаў ён.

Пракапеня папрасіў кіраўніка дзяржавы надаць асаблівую ўвагу выбару міністра, калі такое ведамства будзе створанае. Па словах IT-бізнэсоўца, ад асабістых і прафесійных якасцяў такога міністра будзе залежаць вельмі шмат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі