Вы тут

Прагноз надвор'я: у нядзелю ў Беларусі да +19

Беларуская вёска ў красавіку / Еўрарадыё​

У нядзелю, 11 красавіка, у Беларусі будзе да 19 градусаў цяпла. Ападкаў не чакаецца, аднак не абыдзецца без моцнага ветру, паведамляе Белгідрамет.

На тэрыторыі краіны чакаецца пераменная воблачнасць. Вецер паўднёвы, з парывамі да 15-18 м/с. У Мінску днём будзе да 18 градусаў цяпла. Гарачэй за ўсё будзе ў Берасьці — аж да +19.

Ноччу тэмпература паветра па ўсёй складзе ад +5 да +7 градусаў. У Гродне прагназуецца кароткачасовы начны дождж.

Раней сіноптыкі прагназавалі, што другая палова красавіка будзе цёплай і без дажджу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.