Прафесара Івана Нікітчанку пахавалі на Паўночных могілках (фота)

Развітацца з вядомым навукоўцам прыйшло больш за сто чалавек. На Паўночных могілках Мінска адбылося пахаванне вядомага навукоўца, грамадскага дзеяча Івана Нікітчанкі. Каб развітацца з Нікітчанкам, у яго кватэру на вуліцы Іванаўскай прышло больш за сто чалавек, інфармуе Радыё "Свабода".

На грамадскай паніхідзе, якая адбылася на Паўночных могілках, пра Івана Нікітчанку згадвалі Юры Хадыка, Алесь Марачкін, Рыгор Кастусёў, Аляксандр Мілінкевіч, Віталь Рымашэўскі, Аляксей Янукевіч ды іншыя. Выступоўцы адзначалі вялікія заслугі прафесара ў развіцці сельскагаспадарчай навукі, барацьбе з наступствамі Чарнобыльскай катастрофы, актыўнасць у грамадскім і палітычным жыцці незалежнай Беларусі.

Нагадаем, 19 лістапада прафесар Нікітчанка трапіў у аўтааварыю пад Маладзечнам і памёр у шпіталі на наступны дзень.



















Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі