Праект рэканструкцыі Купалаўскага тэатра ў Мінску зацвердзілі (фота)

Зацверджаны эскізны праект рэканструкцыі будынка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, паведамляе агенцтва “Мінск-навіны”.
Як распавяла навуковы кіраўнік аб'екта Людміла Іванова, падчас рэканструкцыі плануецца прыбраць усе прыбудовы да будынка і часткова аднавіць гістарычнае аблічча тэатра. Для гэтага будуць выкарыстаныя архіўныя фота і праект архітэктара Казлоўскага. Таму надаць фасадам першапачатковы выгляд будзе нескладана.

Складаней з інтэр'ерамі — ёсць толькі іх апісанне. Цяпер супрацоўнікі інстытута “Праектрэстаўрацыя” шукаюць у архівах дадатковую інфармацыю, якая дапаможа ім зрабіць глядацкую частку тэатра такой, якой яна была ў XIX стагоддзі.

Новую прыбудову, якая з'явіцца з тыльна-бакавой часткі тэатра, стылізуюць пад XIX стагоддзе. У ёй будзе тры падземныя і пяць наземных паверхаў з мансардамі.

Тут размесцяцца рэпетыцыйныя залы, грымёрныя, адміністрацыйныя памяшканні, склады для дэкарацый. Нагадаем, рэканструкцыя тэатра павінна пачацца ў наступным годзе.



Чытайце таксама:

З Купалаўскага тэатра зробяць "архітэктурнага кентаўра"

Праект рэканструкцыі Купалаўскага парушае закон аб ахове помнікаў

Архітэктары б'юцца за "Купалаўскі" (+фота)



Фота: TUT.BY


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі