Праект "Джазавы мост" распачынае новы сезон

Да таго ж, да гурта Apple Tea, які традыцыйна выступае разам з зоркамі "Джазавага маста", далучыцца біг-бэнд Аляксандра Ліпніцкага.

"Нам паступіла абсалютна чароўная джазавая прапанова. Таму што Кевін Махогані — прадстаўнік вышэйшага джазавага эшалону. Гэта вялікі гонар для нас і гэта вельмі адказна. Разам з Кевінам Махогані нам пашчасціць выканаць тры творы. Зараз мы чакаем ад яго ноты, і для нас гэта абсалютны сюрпрыз! І гэта нават дадае пэўны градус цікаўнасці! Атмасфера абсалютна джазавая ўжо нават зараз!" — інтрыгуе Аляксандр Ліпніцкі. 

Акрамя заяўленага тандэму, аркестр Аляксандра Ліпніцкага і гурт  Apple Tea выканаюць і сольныя творы. Адчуць сапраўдную чорную энергетыку можна будзе 6-га кастрычніка ў вялікай зале к/з "Мінск" і 7-га кастрычніка ў Магілёве.

Кошт квіткоў ад 75 да 300 тысяч рублёў.

 

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі