Прадпрымальнікі просяць прафсаюз РЭП абараніць іх правы перад уладамі

Прадпрымальнікі горада Ветка Гомельскай вобласці маюць намер звярнуцца ў гаспадарчы суд з нагоды закрыцця і пераносу гарадскога рынку. Яны звярнуліся ў прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці з просьбай абараніць іх правы перад мясцовымі ўладамі. Паводле словаў прадпрымальнікаў, іх гандлёвыя месцы пераносяць на пляцоўку, непрыдатную для гандлю і нерэнтабельную.

Таму з рашэннем уладаў яны катэгарычны не згодныя. Прадпрымальнікі раней ужо звярталіся ў Камітэт дзяржкантролю, пракуратуру, прафсаюзныя аб’яднанні, але ўсе іх лісты вярталіся з Мінску і Гомелю на разгляд у Веткаўскі райвыканкам. У інстанцыю, на якую яны і скардзіліся.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі