Прадказанне Кудрына, альбо расіяне праверылі беларусаў на трываласць
Эксперты і СМІ каментуюць скандальную заяву расійскага міністра фінансаў наконт неплацёжаздольнасці беларускай эканомікі па крэдытах, якая можа наступіць на працягу года Нагадаем, паводле Кудрына, прычынай праблемаў беларускай эканомікі стане недастатковасць золатавалютных рэзерваў. Беларускія ўлады разбазарваюць свае рэсурсы, толькі ў першым квартале яны выкарысталі траціну ўсіх рэзерваў, накіраваўшы больш за 2 млрд долараў на падтрыманне курса валюты. Яшчэ праз квартал Беларусь патраціць столькі ж, і да канца трэцяга квартала валюты не застанецца, перадае словы расійскага міністра Газета.ру.
"Коммерсант" яшчэ напярэдадні мінскай сустрэчы прагназаваў магчымасць альбо прыняцця важных рашэнняў, альбо гучнага скандалу, і не памыліўся.
"Спадар Кудрын учора свайго раздражнення дзеяннямі Мінску не хаваў і заявіў, што 500 мільёнаў долараў крэдыту цяпер будуць выдадзеныя толькі ў тым выпадку, калі Расія "пераканаецца ў адэкватных паводзінах беларускага ўраду па стабілізацыі сітуацыі ў эканоміцы краіны"... Мінск афіцыйных тлумачэнняў крэдытнаму скандалу не даў", — піша "Коммерсант".
Паводле выдання, у МЗС Беларусі паведамілі, што "магчымасці адэкватнай рэакцыі для адказу на расійскую адмову ў выдачы крэдыта ўсё яшчэ вывучаюцца". Кіраўнік жа беларускага ўрада Сяргей Сідорскі яшчэ ўчора абвінавачванні ў магчымай неплацёжаздольнасці абверг.
"Напалохалі бацьку дэфолтам. Міністр фінансаў Расіі абвінаваціў Беларусь у неплацёжаздольнасці", — піша расійскае інтэрнэт-выданне Lenta.ru.
"Масква выдатна бачыць "слабое месца" Мінска і напэўна пастараецца выкарыстаць яго на ўсе сто адсоткаў. Не сакрэт, што апошнім часам разнастайныя дэмаршы Лукашэнкі выклікалі раздражненне ў Крамлі і Белым доме (маецца на ўвазе расійскі ўрад — ЕРБ). Беларусь пачала дэманстратыўна выбудоўваць партнёрскія адносіны з Заходняй Еўропай і дагэтуль не прызнала незалежнасць Паўднёвай Асетыі і Абхазіі, на чым настойвае Расія. Акрамя таго, Лукашэнка некалькі разоў дазволіў сабе вельмі жорстка выказацца ў адрас Расіі... Таму заяву Кудрына можна трактаваць як чарговую спробу праверыць беларусаў на трываласць", — адзначае Lenta.ru.
Афіцыйная "Российская газета" больш асцярожная ў ацэнках учорашніх падзеяў. Яна прыводзіць "падкарэктаваную" заяву Аляксея Кудрына і адразу ж дае каментар прэм'ер-міністра Ўладзіміра Пуціна, які палічыў "крайнія ацэнкі недарэчнымі" ды паабяцаў, што Расія заўсёды "падставіць плячо" Беларусі і будзе надалей ёй дапамагаць.
"Адносіны дзвюх дзяржаваў, любяць падкрэсліваць у Маскве, адрозніваюцца асаблівым характарам. Але, як вядома. каго любяць, з таго і больш пытаюць... Верагодна, Масква пакуль не збіраецца развітвацца з вялікай сумай, не атрымаўшы нічога. І гэтае жаданне ўзмацняецца", — адзначае "Российская газета".
Расійскія эксперты дружна мяркуюць, што Кудрын мае рацыю ў ацэнцы фінансавага становішча Беларусі. "Беларусь без знешніх крэдытаў не вытрымае доўга", — гаворыць віцэ-прэзідэнт Цэнтра палітычных тэхналогій Аляксей Макаркін. І раіць беларускім уладам да Кудрына прыслухацца.
Паводле аналітыка Аляксандра Разуваева, Расія патрабуе ад Беларусі сустрэчнага руху за сваю дапамогу. І гаворка ідзе не толькі аб рублі, але і аб беларускіх нафтахімічных прадпрыемствах. "Іх можна было б прыватызаваць на карысць расійскіх кампаній па зніжаных коштах у абмен на фінансавую дапамогу, якую атрымлівае рэспубліка", — цытуе словы Разуваева Газета.ру.
Аналітыкі пагаджаюцца, што Аляксей Кудрын не мог выступіць з такой заявай самастойна, відавочна, што яна была прадуманая. "Расія разумее, што калі не падтрымае Беларусь, то можа яе згубіць", — кажа Аляксей Макаркін і намякае, што грошы Лукашэнка можа здабыць і на Захадзе.
А "Коммерсант" прагназуе, што "чарговае абвастрэнне расійска-беларускіх адносінаў прывядзе да больш жорсткай антырасійскай рыторыкі ў беларускага кіраўніцтва".
Глядзі таксама па тэме:
Эксперт: Не выключаю, што ў Расіі проста няма грошай на крэдыт
Леанід Заіка: Інфармацыя ў Кудрына ад расійскай фінансавай разведкі
Чубрык: Нават калі Расія і дасць крэдыт, падзенне адкладзецца толькі на квартал
Мядзведзеў: у разліках з Беларуссю Расія ўжо пераходзіць на рублі
Беларусь прасіла ў Расіі крэдыт у памеры $9 млрд, але не даюць нават $500 млн
Кіраўнік беларускага ўрада абвяргае абвінавачванні ў неплацёжаздольнасці
З 2010 года паміж Беларуссю і Расіяй можа знікнуць мытня
Пуцін: Расія будзе і надалей аказваць Беларусі фінансавую дапамогу
Фота — liter.kz