Прадавачку, якая абважвала пакупнікоў бульбінай, пазбавілі месца на рынку

Гродзенская прадавачка з Цэнтральнага рынку атрымала шырокую вядомасць, калі ў інтэрнэт трапіла відэа з яе ўдзелам. На роліку было відаць, як жанчына падвесіла да шаляў пакет з бульбай. Гэтая хітрасць дапамагала ёй абважваць пакупнікоў.

Відэа было знятае ў нядзелю, 14 чэрвеня. А ўжо ў аўторак прадавачка не выйшла на сваё месца, піша onliner.by. Дырэктар рынку Сяргей Дэмбіцкі кажа, што адміністрацыя пазбавіла прадавачку месца і права працаваць на рынку, бо яна дапусціла грубае парушэнне правілаў гандлю.

Праўда, дадае дырэктар, жанчына магла і не збірацца на рынак у аўторак. Яна гандлюе гароднінай з прысядзібнага ўчастка сваёй маці і не прыходзіла на рынак рэгулярна. Верагодна, гэта не асноўнае месца працы для гэтай жанчыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі