Вы тут

Прадаць энергію з БелАЭС дапаможа Кітай: ён купіў Інстытут энергасетак у Літве

Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Прадаць электраэнергію з Беларускай АЭС дапаможа Беларусі кітайская дзяржаўная энергетычная кампанія Power China і яе даччынае прадпрыемства North China Power Engineering (NCPE), піша ru.delfi.lt.

NCPE цяпер ажыццяўляе праект продажу беларускай электраэнергіі і злучэння сетак. Насамрэч, гэта 23 праекты ў электраэнергетычнай сферы. Пад гэты праект сетак БелАЭС Беларусь атрымала крэдыт у Эксімбанк Кітая — 5 мільярдаў долараў.

Дарэчы, яшчэ ў 2013 годзе NCPE набыла Інстытут энергасетак, размешчаны ў Коўне. Гэта адно з найбуйнейшых у Літве прадпрыемстваў па праектаванні электраэнергетычных аб'ектаў. Кітайцы купілі кантрольны пакет акцый прадпрыемства, а ў праўленне ўваходзяць толькі грамадзяне Кітая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.