Пра экспансію Кітая на Захад праз Беларусь, санкцыі і шахеды — эфір

Павел Усаў

Павел Усаў

Кітайская прысутнасць у Беларусі і ў нашым рэгіёне агулам апошнім часам імкліва павялічваецца. І гаворка не пра новыя кітайскія кампаніі ў “Вялікім камені”, а пра іншыя фарматы кітайскай прысутнасці: ваенныя вучэнні, мірныя планы для Украіны і гэтак далей. Вось толькі і намеры ў Кітая не самыя бескарыслівыя, і не ўсім уцягванне Беларусі ў кітайскі фарватэр падабаецца. Вось і шахеды нечакана пачалі завітваць ў паветраную прастору Беларусі. Нібыта выпадкова, але…

Чаму не варта давяраць кітайскім мірным ініцыятывам і якое дачыненне да гэтага мае Беларусь? Ці варта бачыць папярэджанне ў шахедах, якія збіваюцца з маршрута і залятаюць у Беларусь — каму яно і ад каго? Якія інсайды электаральнай кампаніі 2025 года раскрыла Ярмошына і як змяняецца стаўленне да беларусаў у свеце з цягам часу? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі