Позвы прызыўнікам цяпер разносяць cантэхнікі і дворнікі
“Еўрапейскае радыё для Беларусі” даведалася пра выпадак перадачы позвы ад ваенкамата супрацоўнікамі ЖЭСу. Раней тым, хто,
атрымаўшы яе, не звяртаўся ў ваенкаматы, тэлефанавалі і прыходзілі супрацоўнікі
міліцыі. Цяпер да іх у некаторых раёнах далучыліся супрацоўнікі
жыллёва-камунальных службаў.
Гэта пацвердзіў Мікалай Каржоў, галоўны інжынер у 89-м ЖЭСе Мінску:
Каржоў: Позвы наш дырэктар прывозіць з “лятучкі”, дзе збіраюцца дырэктары ўсіх ЖЭСаў. А пасля іх разносіць інфармацыйна-апавяшчальная група . Сярод яе дворнікі, майстры, слесары, электрыкі.
У Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрстве абароны і Міністэрстве ўнутраных справаў пра гэтае новаўвядзенне нічога не ведаюць.
У галоўным вытворчым упраўленні жыллёвай гаспадаркі Мінгарвыканкаму выказалі меркаванне, што гэта прыватная ініцыятыва на месцах, бо ЖЭСы і УУС звычайна супрацоўнічаюць.
Супрацоўнік упраўлення: Нас афіцыйна не прымушаюць разносіць позвы. Але па просьбах, бо УУС нам дапамагае працаваць з насельніцтвам, такія варыянты магчымыя. Бо існуюць спецыяльныя графікі па сумесным наведванні даўжнікоў супрацоўнікаў ЖКГ і ўчастковых.
Такім чынам, у бальшыні раёнаў тым прызыўнікам, што не з’явіліся ў ваенкаматах пасля позваў, дасланых поштай, дагэтуль разносяць участковыя. Пра гэта нам распавёў старшы ўчастковы Анатоль Сямашка:
Сямашка: Мы выбываем на адрас, дзе жывуць прызыўнікі і яны пісьмова папярэджваюцца пра абавязковасць яўкі. Пасля 3-х позваў з ваенкамату нам накіроўваюцца ўжо асабістыя справы для ўзбуджэння справаў крымінальных.
На наш апорны пункт у панядзелак я атрымаў тры асабістыя справы, у верасні прыйшло яшчэ дзве.